Знайсці
03.04.2020 / 12:3130РусŁacБел

Лукашэнка: Школьныя канікулы, відаць, працягнем на тыдзень

Школьныя канікулы, хутчэй за ўсё, будуць прадоўжаны на тыдзень. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Смалявіцкім раёне, адказваючы на ​​пытанні журналістаў, перадае БЕЛТА.

«Я ў гэтай сітуацыі сам знаходжуся, як бацька. І я лічу, што патрабаванні падоўжыць канікулы з боку бацькоў, медыцыны — гэта няправільна. Але калісьці я сказаў, што мы не будзем ціснуць бацькоў. Гэта іх дзеці, іх жыццё. І як яны прымуць рашэнне ў гэтым каронапсіхозе, так і будзе. Таму я катэгарычна супраць, я не згодны, што трэба дзіця выключыць з дзіцячага садка ці школы, падоўжыўшы канікулы. Але калі паабяцаў, што будзе так, як просяць бацькі, так і будзе», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што трэба ацаніць патэнцыйную напаўняльнасць класаў, бо сэнсу няма праводзіць заняткі, калі многіх вучняў няма. «Хочуць, каб мы працягнулі канікулы, заўтра мне даложыць па гэтым пытанні міністр адукацыі. У нас ёсць рэзервовы тыдзень: мы праграму такім чынам уціскалі, што, можа быць, і працягваць навучальны год не будзем. У нас няма тут асаблівай напружанасці», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, працягнуў кіраўнік дзяржавы, дзеці на канікулах фактычна пражылі тыдзень у пэўным асяроддзі. «Сітуацыя ўстаканілася. Калі яны пабудуць тыдзень дома, страху не будзе. Заўтра-паслязаўтра мною будзе прынята адпаведнае рашэнне. Хутчэй за ўсё, мы працягнем на тыдзень канікулы. Выключна таму, што гэтага хочуць бацькі і не ўсе адпускаюць дзяцей у школу ў гэты перыяд.

Я разумею бацькоў. Тут здаровы чалавек без дзяцей захварэе ад таго, што адбываецца вакол», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930