Знайсці
03.04.2020 / 12:067РусŁacБел

«Белнафтахім» пацвердзіў пастаўкі нафты на НПЗ у красавіку па 4 даляры

У прэс-службе «Белнафтахіма» пацвердзілі пастаўкі нафты на НПЗ у красавіку ў аб'ёме да 2 млн т, паведамляе БЕЛТА.

«Учора беларускія НПЗ пачалі кантрактаваць аб'ёмы паставак нафты ад нафтавых кампаній на красавік. Усяго, згодна з камерцыйнымі прапановамі, якія паступаюць ад рэсурсатрымальнікаў, запланавана пастаўка сыравіны ў аб'ёме да 2 млн т», — сказалі ў прэс-службе.

На момант пацвярджэння рэсурсаў у пастаўшчыкоў цэны на нафту сорту Urals для Беларусі склаліся на ўзроўні $4 за бараль. Пытанні выплаты прэмій расійскім пастаўшчыкам будуць урэгуляваны міжбюджэтнымі разлікамі.

Як раней заяўлялі ў Мінфіне РФ, яны змогуць заняцца міжбюджэтнымі разлікамі толькі пасля падпісання кантрактаў.

У каментарыях бакоў няма ніякіх супярэчнасцяў ні па цане, ні па аб'ёмах паставак, ні па прэміі расійскім нафтавым кампаніям, дадалі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера