Знайсці
03.04.2020 / 11:583РусŁacБел

У ЗША апублікавалі першыя вынікі выпрабаванняў вакцыны ад каранавіруса

Амерыканскія медыкі правялі першыя даклінічныя выпрабаванні класічнай вакцыны ад каранавіруса новага тыпу. Яна паспяхова прымусіла арганізм лабараторных мышэй вырабляць антыцелы да SARS-CoV-2. Вынікі выпрабаванняў апублікаваў навуковы часопіс EBioMedicine, піша ТАСС.

«У нас ужо быў досвед працы з вірусамі атыповай пнеўманіі SARS і блізкаўсходняй ліхаманкі MERS. Абодва гэтыя патагены — сваякі SARS-CoV-2, а іх вывучэнне паказала, што адзін з бялкоў іх абалонкі, S-бялок, важны для фарміравання імуннага адказу. Можна сказаць, што мы загадзя ведалі, як трэба змагацца з новым вірусам», — пракаментавала Андрэа Гамбота, дацэнт Пітсбургскага ўніверсітэта (ЗША) і адзін з аўтараў даследавання.

За апошні месяц навукоўцы з многіх краін заявілі пра пачатак выпрабаванняў розных тыпаў вакцын ад каранавіруса новага тыпу. Частку з іх правяраюць у эксперыментах на жывёлах, а частку — на добраахвотніках. Большая частка гэтых прэпаратаў заснавана на фрагментах РНК віруса, якія прымушаюць клеткі чалавека сінтэзаваць вялікую колькасці бялкоў SARS-CoV-2.

Як адзначае Гамбота, гэта адносна новы падыход, эфектыўнасць якога пакуль не да канца зразумелая. Таму навукоўцы Пітсбургскага ўніверсітэта пайшлі па больш працаёмкай, але ўжо праверанай методыцы. Яны распрацоўвалі вакцыну на аснове ўжо гатовых фрагментаў S-бялку віруса, які ён выкарыстоўвае для таго, каб патрапіць у клеткі лёгкіх чалавека.

Для яе вытворчасці навукоўцы выгадавалі адмысловую культуру клетак, якія выпрацоўвалі велізарную колькасць S-бялку, а таксама стварылі спецыяльную сістэму іх уводу ў арганізм — пластыр, пакрыты мноствам нанаігл. Гэтыя структуры могуць пранікаць у скуру на аптымальную глыбіню, растварацца і вызваляць вакцыну, прымушаючы імунітэт узаемадзейнічаць з ёй.

Працу гэтых пластыраў навукоўцы праверылі на некалькіх лабараторных мышах. Праз два тыдні пасля таго, як вакцыну ўводзілі ў скуру, імунітэт мышэй пачаў выпрацоўваць вялікую колькасць антыцелаў, якія маглі далучацца да вірусных часціц і нейтралізаваць іх.

Навукоўцы падкрэсліваюць, што пакуль яны не спрабавалі заразіць грызуноў сапраўдным каранавірусам. Аднак іх мінулыя доследы з аналагічнай вакцынай ад MERS паказваюць на тое, што падобная працэдура павінна абараніць жывёл ад нападаў SARS-CoV-2 на працягу года.

У найбліжэйшы час Гамбота і яе калегі плануюць пачаць эксперыменты такога роду. Таксама навукоўцы хочуць пачаць першую фазу клінічных выпрабаванняў на добраахвотніках, калі атрымаюць дазвол ад урада ЗША. Гэтыя меры, як спадзяюцца навукоўцы, дазволяць стварыць першую практычна прыдатную вакцыну за некалькі месяцаў, а не за паўтара года, як гэта звычайна адбываецца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930