Даслаць навіну
Знайсці
03.04.2020 / 10:21 6

Мэр Нью-Ёрка рэкамендаваў жыхарам закрываць твар, але не маскамі

Павялічыць

Прычына простая: маскі ў ЗША ў вялікім дэфіцыце, іх нестае нават для медперсаналу, які змагаецца з эпідэміяй.

У той жа час мэр Нью-Ёрка абапіраецца на даследаванне навукоўцаў Сінгапура, якія даказалі, што каранавірус перадаецца ад чалавека да чалавека, нават калі захворванне ў іх працякае бессімптомна.

Мэр Нью-Ёрка заклікаў жыхароў пры выхадзе на вуліцу і ў крамы закрываць твар «шалікам, самаробнай павязкай ці банданай».

Мэр падкрэсліў, што ўлады не хацелі б, «каб вы выкарыстоўвалі маскі, патрэбныя медперсаналу хуткай дапамогі і лечачым дактарам», і прызнаў, што масак няма ў дастатковай колькасці.

Дэфіцыт масак на пэўным этапе ўзнік у многіх краінах свету, у тым ліку самых развітых. Напэўна, з гэтым звязаны той факт, што Сусветная арганізацыя аховы здароўя не рэкамендуе нашэння маскі. 

У той жа час нашэнне маскі стала адным з галоўных пунктаў у правілах татальнай вайны супраць COVID-19 у Кітаі і Паўднёвай Карэі. Кітайцы строга трымаюцца гэтага правіла, нават калі трапляцюь за мяжу. Кітайскія студэнты не выходзяць на вуліцы Мінска без маскі, ад лютага пачынаючы. Спачатку яны былі аднымі такімі ў беларускай сталіцы, аднак у апошнія дні колькасць людзей у масках рэзка вырасла.

Аўстрыя, Чэхія, Славаччына і Славенія зрабілі нашэнне маскі ў публічным месцы абавязковым000

Павялічыць

У Кітаі адсутнасць рэкамендацый насіць маскі ў заходніх краінах звязваюць проста з іх дэфіцытам. Сістэмы аховы здароўя такім чынам хочуць ашчадзіць запас масак для медыкаў, бо ў многіх заходніх краінах, у тым ліку ЗША, Францыі, Італіі, назіраецца іх крытычны дэфіцыт нават ва ўстановах аховы здароўя.

На мінулым тыдні Сусветная арганізацыя аховы нагадала, што вірус не застаецца ў паветры і «ўдыхнуць» яго можна толькі ў бальніцы і пры кантакце з хворым, калі ён кашляе і дыхае на вас. Калі вы трымаеце бяспечную дыстанцыю і мыеце рукі, вы можаце не турбавацца, сцвярджаюць заходнія медыкі.

У той жа час генеральны дырэктар Кітайскага цэнтра кантролю і прафілактыкі хвароб у інтэрв'ю часопісу Science Джордж Гаа заклікаў людзей масава насіць маскі, каб спыніць распаўсюд віруса.

«Вялікая памылка ЗША і Еўропы, на маю думку, што людзі не носяць масак, — сказаў Гаа. — Многія людзі могуць быць бессімптомнымі ці прэсімптомнымі носьбітамі інфекцыі. Калі б яны насілі маскі, кропелькі з вірусам не разляталіся б вакол іх і вірус не заражаў бы іншых».

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

6
Юрий Чиркин / адказаць
03.04.2020 / 13:09
Вецер валос., Это так по- белорусски Сначала продать в Россию за деньги а потом попросить эти маски у России в виде гуманитарной помощи....
1
Томас / адказаць
03.04.2020 / 21:25
Юрий Чиркин, новости про США, но ты увидел тут Беларусь и Россию. Занавес!
0
Аnita / адказаць
04.04.2020 / 06:56
Ну а в этом волпросе наше все начальство медицинское вплоть до министра твердит о"бесполезности" масок.Снова мы впереди планеты всей?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30