Знайсці
03.04.2020 / 09:072РусŁacБел

СААЗ перадала ў Беларусь наборы для правядзення 6 тысяч тэстаў на каранавірус

Сусветная арганізацыя аховы здароўя перадала ў Беларусь наборы нямецкай вытворчасці для правядзення 6 тыс. тэстаў на каранавірус COVID-19, паведамілі БелТА ў прадстаўніцтве ААН у Беларусі.

«Усе тэсты ўжо знаходзяцца ў лабараторыі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі», — гаворыцца ў паведамленні.

СААЗ ужо накіравала больш за 1,5 млн набораў для тэстаў у 120 краін.

Як раней паведамлялі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі, у краіне ёсць як айчынныя, так і імпартныя тэст-сістэмы. Працуюць дзевяць лабараторый, яшчэ тры будуць запушчаны пры неабходнасці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930