Знайсці
03.04.2020 / 08:352РусŁacБел

У Грэцыі святкаванне Вялікадня перанеслі на месяц з-за каранавіруса

Сінод афіцыйнай у Грэцыі Эладскай праваслаўнай царквы прыняў рашэнне аб пераносе ўрачыстага святкавання Вялікадня, паведамляе руская служба «Радыё Свабода».

Усе мерапрыемствы, звязаныя са святкаваннем, уключаючы ўрачыстыя набажэнствы, будуць адкладзеныя на месяц. Пра гэта паведамляецца на сайце царквы.

Эладская царква запісаная ў Канстытуцыі Грэцыі як пануючая ў краіне, нягледзячы на ​​прыняцце свабоды веравызнання. Тым не менш, некалькі праваслаўных святароў былі арыштаваныя пасля спробаў праводзіць набажэнствы насуперак забароне ўрада зачыніць храмы з-за пагрозы распаўсюджвання каранавіруса.

Вялікі тыдзень, што папярэднічае святкаванню Вялікадня і сам Вялікдзень выпадаюць у гэтым годзе на каранцінны час, адзначаецца ў паведамленні Сінода. Архірэі заклікалі прыхаджан шчыра маліцца дома, прызнаўшы беспрэцэдэнтнасць сітуацыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера