Знайсці
02.04.2020 / 23:311РусŁacБел

У Італіі, Іспаніі, Францыі сітуацыя стабільна кепская, у Брытаніі, Бельгіі і Нідэрландах пікіруе

У Італіі і Іспаніі смяротнасць застаецца высокай, але перастала нарастаць.

На этапе пагаршэння застаюцца краіны паўночна-заходняй Еўропы. Вось колькасць смерцяў за дзень учора і сёння.

  • Італія. Учора — 727, сёння — 760.
  • Іспанія. Учора — 923, сёння — 709.
  • Брытанія. Учора — 563, сёння — 569.
  • Бельгія. Учора — 123, сёння — 183.
  • Нідэрланды. Учора — 134, сёння — 166.
  • Германія. Учора — 156, сёння — 173.
  • Швецыя. Учора — 59, сёння — 69.

Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія навучаныя досведам Заходняй, увялі абмежавальныя меры прэвентыўна, пакуль трымаюцца з адносна нізкімі лічбамі. 

Імкліва расце смяротнасць у Турцыі і Расіі, а таксама ў шэрагу краін Азіі і Лацінскай Амерыкі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера