Знайсці
02.04.2020 / 19:332РусŁacБел

У ЗША людзі падалі больш за 6 мільёнаў заявак на атрыманне дапамогі па беспрацоўі. Гэта рэкордная лічба

За апошнія два тыдні ў ЗША становіцца ўсё больш беспрацоўных: на мінулым тыдні заяўкі на атрыманне дапамогі падалі 3,28 млн чалавек, на гэтым тыдні лічба падвоілася. Людзі губляюць працу з-за каранціну, уведзенага на фоне пандэміі каранавіруса, паведамляе Reuters.

Улады ЗША лічаць, што рэальная карціна па беспрацоўі ў краіне можа быць нашмат горшай: не ўсе, хто страціў працу, звяртаюцца па дапамогу і наогул якім-небудзь чынам паведамляюць пра страту працы дзяржаве, піша выданне.

Беспрацоўныя будуць атрымліваць да $600 штотыдзень на працягу першых чатырох месяцаў з моманту падачы заявы на атрыманне дапамогі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930