Знайсці
02.04.2020 / 15:4414РусŁacБел

Лукашэнка: У нас 11 чалавек, падключаных да апаратаў ШВЛ. Цяжкіх няма

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю тэлекампаніі «Мір», паведамляе Звязда.

Ён расказаў пра стан усіх людзей, якія падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, такіх на раніцу чацвярга было 11 чалавек. 

«У нас каля трох тысяч апаратаў ШВЛ, плюс наркозна-дыхальныя можна выкарыстоўваць у крайнім выпадку», — адзначыў Лукашэнка. Паводле яго слоў, на сённяшні момант «цяжкіх няма». 

Сістэма аховы здароўя, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, абавязана зберагчы людзей ад небяспекі.

«Дактары павінны лячыць людзей — гэта маё жорсткае патрабаванне. Не хадзіць і закрываць там установы, нешта адмяняць — гэта справа ўлады. Ты прыйдзі, дакажы, што гэта трэба, а ўлада прыме рашэнне. А ты не адхіляйся, давай, лячы!» — паўтарыў сваю ўстаноўку Лукашэнка.

Беларускі лідар зноў успомніў сумны выпадак у Віцебску, калі на каранавірус заразіліся больш за 10 дактароў.

«Як груба кажу, «у піжамах» бралі гэтыя тэсты. Кажуць: каранавірус. Не важна, што. Ты ж доктар, хаця б маску надзень ў такі момант, ну рэспіратар надзень. Ёсць жа гэтыя касцюмы, бахілы, пальчаткі, акуляры — надзень гэта», — апісаў прычыны заражэння віцебскіх урачоў Лукашэнка. 

Пры гэтым ён падзякаваў медыкам за іх працу і праінфармаваў, што іх жыцці і здароўе ў бяспецы. 

«Зусім ніякай насцярогі ў гэтых адносінах. Гэтыя ўсе дактары сто працэнтаў будуць здаровыя, але з іншага боку, добра, што яны ўжо без масак змогуць працаваць. У іх імунітэт выпрацаваўся. Вядома, яны будуць працаваць ужо як вопытныя людзі, з усімі мерамі перасцярогі, але вось такія выпадкі былі», — не хавае Аляксандр Лукашэнка.

Менавіта таму туды быў накіраваны міністр аховы здароўя са спецыялістамі, а старшыні аблвыканкама загадана дапамагаць ім. Гэта дазволіла цягам трох дзён узяць сітуацыю пад кантроль, кажа Лукашэнка. 

«Ужо сёння на 100 чалавек колькасць агульных захворванняў у Віцебскай вобласці знізілася, — аргументаваў Аляксандр Лукашэнка. — Я кажу, што малю Бога, каб мы як зараз (у такім жа стане) прайшлі да Вялікадня хаця б, гэтае плато, як дактары кажуць, пік гэты, і дай Бог, каб удалося знізіць».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031