Знайсці
02.04.2020 / 15:307РусŁacБел

31 сакавіка адмянілі загад ад 26 сакавіка аб часовым спыненні прафаглядаў

Загадам першага намесніка міністра аховы здароўя Беларусі № 369 ад 31 сакавіка быў адменены загад міністэрства № 344 ад 26 сакавіка аб часовым спыненні правядзення прафаглядаў у паліклініках.

Пяццю днямі раней міністэрства загадала спыніць прафагляды з 30 сакавіка да 20 красавіка. Адпаведныя абвесткі з'явіліся ва ўсіх паліклініках Беларусі. Пра сувязь гэтага спынення з пандэміяй каранавіруса ў загадзе не ўзгадвалася, але такая логіка напрошвалася.

Прыход дадатковай колькасці людзей у паліклінікі павялічвае нагрузку на медперсанал, а таксама павялічае рызыку выпадковага кантакта з хворымі і інфіцыравання.

Шэраг супярэчлівых рашэнняў раней прынялі таксама структуры адукацыі. Спачатку яны катэгарычна адмаўлялі неабходнасць каранціну ў школах, пасля дазволілі бацькам па жаданні не адпраўляць дзяцей у школы. 

Беларусь — адзіная з краін рэгіёна, якая не ўвяла строгіх каранцінных абмежаванняў, хоць, згодна з даступнай статыстыкай, колькасць захворванняў у нас з суседнімі краінамі супастаўная.

Нягледзячы на тое, што эпідэмічны стан у краіне не абвешчаны, многія міністэрствы і ведамствы рэалізуюць дэ-факта каранцінныя меры.

Міністэрства ўнутраных спраў прыняло комплекс мер па прафілактыцы вірусных інфекцый у сваім складзе, а таксама ў падведамасных установах, у тым ліку папраўчых установах.

Многія тэатры адмянілі спектаклі, а іншыя пачалі трансляваць іх анлайн, каб зменшыць колькасць наведнікаў у залах. Адмяніў планаваныя экскурсіі і лекцыі Нацыянальны мастацкі музей краіны. 

На «прафілактыку» на красавік зачыніўся Мінскі аквапарк — найбольшы ў краіне.

Мы назіраем рэдкі выпадак, калі многія структуры дзейнічалі фактычна ўразрэз з ранейшымі заявамі Аляксандра Лукашэнкі, які некалькі разоў называў каранавірус «псіхозам».

«Я гэты каранавірус называю няйначай як псіхозам і ад гэтага ніколі не адмоўлюся, бо разам з вамі перажыў ужо многія псіхозы, і мы ведаем, да чаго гэта прыводзіла, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Я абсалютна перакананы, што мы можам больш пацярпець ад панікі, чым ад самога віруса. Вось гэта мяне больш за ўсё хвалюе».

Раней Мінскі метрапалітэн паведаміў, што колькасць пасажыраў у сакавіку паменшала на чвэрць.

Рыторыка беларускіх уладаў у апошнія дні трохі змянілася пасля таго, як з Віцебска і шэрагу іншых гарадоў сталі надыходзіць звесткі пра рост колькасці інфіцыраваных.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031