Даслаць навіну
Знайсці
02.04.2020 / 14:54 3

Лукашэнка: Вірусы прыходзяць і сыходзяць, а жыццё будзе працягвацца

Павялічыць

sb.by

Пра гэта кіраўнік краіны заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыя Сянько, піша sb.by.

Лукашэнка пацікавіўся, у прыватнасці, сітуацыяй на мяжы і яе ўплывам на эканоміку краіны:

— Мяжа — гэта лакмусавая паперка функцыянавання эканомікі. Таму некалькі слоў літаральна. Я інфармаваны пра рухі велікагрузных аўтамабіляў, пра рухі праз мяжу ў той ці іншы бок грамадзян Беларусі і іншых. Вашы ацэнкі: што адбываецца, з пункту гледжання мытніка, з эканомікай, перш за ўсё, Беларусі? Для мяне гэта найважнейшае пытанне. Як я часта кажу, вірусы прыходзяць і сыходзяць, а жыццё будзе працягвацца. І якое будзе гэтае жыццё, шмат у чым залежыць ад таго, як мы працуем сёння. Таму эканоміка для мяне — пытанне нумар адзін. З вашага пункту гледжання, якая сітуацыя? Ну і тыя праблемы, якія вы хацелі са мной абмеркаваць.

Кіраўнік дзяржавы таксама задаў пытанне адносна здароўя супрацоўнікаў Мытнага камітэта:

— Усё ж такі вы датыкаліся непасрэдна з гэтымі замежнымі грамадзянамі, якія часам нам падкідваюць розныя вірусы. Якая сітуацыя ў калектыве Мытнага камітэта? Хварэюць, не хварэюць людзі? Можа, трэба дапамагчы чымсьці.

Юрый Сянько паведаміў, што з пункту гледжання транзіту па тэрыторыі Беларусі і імпарту тавараў за першыя тры месяцы зафіксаваны рост у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года:

— Парадку 8-9 працэнтаў рост імпарту і плюс транзіт на тэрыторыю РФ і далей. Ідзем у плюс з пункту гледжання колькасці машын, якія транзітуюцца па тэрыторыі нашай краіны. Акрамя таго, на падставе даручэння Урада мы прынялі рашэнне афармляць грузы, якія з'яўляюцца скорапсавальнымі і якія вязуць прадукты харчавання і тавары першай неабходнасці, што ідуць у Беларусь, у асобных акенцах у першарадным парадку, каб яны не затрымліваліся на мяжы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Алег С. / адказаць
02.04.2020 / 15:09
У каго працягваецца, а хто і памёр. І да перамогі яшчэ страх колькі
0
Сусед / адказаць
02.04.2020 / 16:15
Ну что казать? А можа гэта иншапланетянин яки?
0
Henry / адказаць
02.04.2020 / 18:46
Калі б эканоміка была для яго пытаннем №1, як ён заяўляе, то мы б зараз не былі у ж..., а большую частку нашага ВУП не складаў бы экспарт нафтапрадуктаў і леса-кругляка.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31