Даслаць навіну
Знайсці
02.04.2020 / 15:26 24

На клімавіцкую трэнерку, якая абразіла беларускую мову, падалі ў суд. І ўсё ж пазбавілі прэміі

Тыдзень таму сацыяльныя сеткі абляцела абразлівае відэа пра беларускую мову, якое запісала Іна Кардабнёва з аграгарадка Ціманава пад Клімавічамі. У ім педагог абуралася, што яе сыну даводзіцца вучыць у школе гэты «нікому непатрэбны прадмет», а пасля дзеці з глыбінкі пакутуюць ад «калгаснага акцэнту».

Павялічыць

Іна Кардабнёва. Фота з сацыяльных сетак.

Відэа набрала больш за 30 тысяч праглядаў і як мінімум 6 тысяч дызлайкаў. Праз некалькі дзён яно было выдалена.

Чытайце. «Дзіця не запамінае гэтых дэбільных словаў». Педагог з-пад Клімавічаў запісала абуральнае ВІДЭА пра беларускую мову

Кіраўніцтва Клімавіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы выклікалі на размову ў райвыканкам.

«Наша Ніва» даведалася, чым скончылася справа.

«Адміністрацыя школы дэпрэміравала педагога. Па судовых разбіральніцтвах пакуль яшчэ няма выніку. На педагога было некалькі заяў — як вусных, так і дасланых па інтэрнэце», — расказаў загадчык сектара спорту і турызму Клімавіцкага райвыканкама Равіль Сабіраў.

З красавіка Іна Кардабнёва ўжо не працуе ў школе, бо сышла ў водпуск па доглядзе за дзіцем.

Равіль Сабіраў дадаў, што выказванні на тым відэа — не пазіцыя школы, а пазіцыя канкрэтнага чалавека.

«Трэба паважаць сваю мову», — падсумаваў ён.

Цікава, што праз некалькі дзён пасля скандалу ў клімавіцкай раёнцы выйшаў артыкул пра ўплыў роднай мовы на чалавека. Сярод тых, хто выказаўся, быў дырэктар Ціманаўскай сярэдняй школы і першы сакратар раённага БРСМ.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Спартовец / адказаць
04.04.2020 / 07:41
Было як мініму 8,5 тысяч дызлайкаў, потым яна гэтае відэа выдаліла.
0
Нiк Беларус / адказаць
14.05.2020 / 19:41
Клiмавiчскi райвыканкам i Магiлеускi аблвыканкам сталi на абарону Кардабневай.На мае звароты быу адказ, што правялi з ею гутарку.Па сутнасцi яны заахвочваюць абразу беларускай мовы i песцяць сепаратыстау.
0
Нiк Беларус / адказаць
14.05.2020 / 20:03
Клiмавiчскi райвыканкам i Магiлеускi аблвыканкам сталi на абарону Кардабневай.На мае звароты быу адказ што з ею правелi гутарку. Па сутнасцi яны заахвочваюць абразу беларускай мовы.Скора кардабневы выйдуць з лозунгам " Пуцiн прыйдзi".I гэтыя структуры таксама адкажуць, што нiчога страшнага у гэтым няма.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31