Знайсці
02.04.2020 / 14:0427РусŁacБел

Лукашэнка — прэзідэнту Літвы: Сваім вірусам займіся, у цябе там куча пытанняў

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што вопыт Беларусі ў барацьбе з віруснымі захворваннямі можа для многіх служыць прыкладам. Пра гэта ён заявіў сёння ў інтэрв'ю МТРК «Мір», перадае БЕЛТА.

Ён адзначыў, што і на яго асабіста, і на Беларусь у цэлым аказваюць пэўны ціск у сувязі з тэмай каранавіруса.

«Пачынаюць плюшчыць: вось, яны неяк не так, як усе.

Слухайце, калі б было так ва ўсіх, як у Беларусі, па барацьбе з гэтымі віруснымі захворваннямі і там не забывалі б пра тое, што ёсць і сардэчнікі, і анкалогія, траўматалогія, ёсць проста пнеўманія — сезонная хвароба вельмі моцная… Напэўна, тады не было б такіх праблем. Я не хвалюся. Можа, у нейкай ступені апраўдваюся, што мы не менш з вірусамі [змагаемся], не толькі з каранавірусам. Вядома, мы на гэта рэагуем. Але мы не забываемся, што вірусаў у нас цяпер, як звычайна, мора», — заявіў беларускі кіраўнік.

У інтэрв'ю ён расказаў, што распаўсюд у Беларусі каранавіруса першапачаткова звязаны з завазнымі выпадкамі, няхай гэта будзе ў Мінску або Віцебску.

У цэлым ён заклікаў не дапускаць панікі і спакойна дзейнічаць у дадзеным становішчы. Сам кіраўнік дзяржавы свой звыклы графік не мяняў. «Я не правяраўся на каранавірус, але сачу за сваім станам здароўя. Не мяняю стыль жыцця. І на трэніроўках фізічных нагрузак дадаў. Але цяпер зразумеў, што не трэба, напэўна, у гэтай сітуацыі, калі мы праходзім пік вірусных захворванняў, фізічна грузіць арганізм», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў Беларусі на дадзены момант толькі адзінкавыя выпадкі смерцяў ад пнеўманіі, калі каранавірус даў ускладненні на фоне іншых сур'ёзных праблем са здароўем. «Любы вірус ускладніць хранічныя захворванні», — заўважыў ён.

Лукашэнка таксама падкрэсліў, што ў Беларусі нічога не хаваюць, бо смерць чалавека ў прынцыпе немагчыма схаваць.

Больш за тое, у цэлым па смяротнасці ў Беларусі ў бягучым годзе дынаміка лепшая ў параўнанні з аналагічнымі перыядамі мінулых гадоў, у найбліжэйшы час плануецца апублікаваць падрабязную статыстыку, атрыманую з органаў ЗАГС.

«Пачынаюць гвалтам крычаць, што ў Беларусі нешта хаваюць і не працуюць з вірусам. СААЗ нам рэкамендуе (Качанава ўчора па маім даручэнні размаўляла) змагацца ачагова, кропкава, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Гэта значыць, мы, калі бачым ачаг, кідаемся на яго і пачынаем лячыць гэтага чалавека і тых, хто быў вакол. Ніхто так у свеце не працуе. Яны ідуць фронтам. Акружылі горад — ні заехаць, ні выехаць, усіх у дамах замкнулі».

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў Беларусі няма той сітуацыі, каб прымаць падобныя меры. «І дай бог, каб гэтай сітуацыі ў нас не было», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Ён яшчэ раз пацвердзіў свой тэзіс пра тое, што масавая ізаляцыя ў кватэрах, наадварот, можа спрыяць пагаршэнню стану для ўжо заражаных тым ці іншым вірусам.

«Гэта не праблема. Мы за суткі нейтралізуем горад, калі гэта спатрэбіцца. Але чаго будзе каштаваць і колькі будзе тады смерцяў? Мы ўжо потым будзем выхопліваць з кватэр людзей, якія будуць цяжкія, і адразу іх на штучную вентыляцыю лёгкіх. І што, мы выратуем гэтых людзей? Таму не трэба дурасцю займацца. Нас жа заўсёды вучылі: трэба, каб праветранае памяшканне было, на свежым паветры і іншае», — упэўнены кіраўнік дзяржавы.

«Калі ўжо прыйдзе такі момант, калі нам трэба дзесьці тушыць пажар, мы яго будзем тушыць. І прытым значна больш эфектыўна, чым літоўскі прэзідэнт. Ён турбуецца пра беларускі вірус… Сваім вірусам займіся, у цябе там куча пытанняў. Ён яшчэ папракае, што, напэўна, беларусы не пра ўсё інфармуюць», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што з усіх, хто знаходзіўся на лячэнні ад каранавіруса ў шпіталях, толькі нешматлікія знаходзяцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх. «У нас каля 3 тыс. апаратаў ШВЛ. Плюс наркозныя можна выкарыстоўваць у крайнім выпадку», — прывёў ён звесткі.

Прэзідэнт Літвы: Нельга давяраць афіцыйнай інфармацыі з Беларусі пра каранавірус. Сітуацыя там значна горшая

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031