Знайсці
02.04.2020 / 13:4431РусŁacБел

Лукашэнка: Даляр паступова абясцэньваецца

У інтэрв'ю тэлекампаніі «Мір» Аляксандр Лукашэнка ацаніў тое, якім будзе свет пасля пандэміі, паведамляе тэлеграм-канал «Пул першага».

«Сёння ўсе ўжо адказваюць: пасля пандэміі свет будзе іншым. І я з гэтым згодны. Але дзе будзе наша месца ў гэтым свеце? Вось для мяне галоўнае пытанне. Гэта не каранапсіхоз, не інфапандэмія. Гэта ёсць, але месяц-два — і пройдзе. Застанецца пытанне, дзе наша месца. І такое пытанне будзе і для багатых рэсурсамі Казахстана, Туркменістана, Таджыкістана, яшчэ больш для Арменіі і Кыргызстана, Украіны і для Наўседы [прэзідэнт Літвы], які сёння спрабуе паставіць пад сумнеў палітыку прэзідэнта Беларусі. Для ўсіх паўстане гэтае пытанне. Баюся, каб нас не перадзялілі без вайны», — сказаў Лукашэнка.

Таксама кіраўнік краіны распавёў пра тое, каму і навошта цікавы перадзел свету. І для чаго ААН прапануе ўключыць друкарскі станок!

«Даляр і так паступова абясцэньваецца, а тут проста пойдзе вал, інфляцыя. Дзе апынемся мы са сваім рублём, зразумела. Больш за тое: хто атрымае гэтыя трыльёны, у каго яны застануцца? Ці не атрымаецца, што багатыя стануць багацейшымі, а бедныя — бяднейшымі? Атрымаецца. Нас штурхнулі да таго, што мы павінны спыніцца, сядзець і праесці тыя бедныя валютныя запасы, якія ў нас ёсць. Нельга сказаць, што нават у Расіі яны велізарныя. Гэта для Расіі нішто — седзячы, на год не хопіць. Сапраўды гэтак і ў нас. І тады, надрукаваўшы 10% ВУП, да нас прыйдуць тыя, хто на нагах, і скажуць: вось вам пакрысе, але вы будзеце рабіць тое, што мы скажам. Вось так можа быць перадзяліць свет».

***

У Беларусі за тры месяцы з 1 студзеня курс даляра вырас з 2,1085 да 2,5893 беларускага рубля, г. зн. на 48 капеек, або 22,5%. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930