Знайсці
02.04.2020 / 13:177РусŁacБел

У мінскай бальніцы персаналу, старэйшаму за 60 гадоў, прапанавалі пайсці у адпачынак за свой кошт

У 11-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска персаналу, старэйшаму за 60 гадоў, прапануюць узяць два тыдні адпачынку за свой кошт.

Фота yandex.by

«Наша Ніва» звярнулася да адміністрацыі бальніцы, каб даведацца больш інфармацыі.

«Прапанова такая была, але мы не настойвалі. Гэта хто хоча, — кажа галоўная доктарка Жанна Казачонак. — Дзве пенсіянеркі з аддзялення неўралагічнай рэабілітацыі нават выявілі жаданне ўзяць адпачынак за свой кошт, але ў выніку не пайшлі, бо няма каму іх замяніць».

У іншых аддзяленнях бальніцы, тлумачыць Жанна Казачонак, цяпер прыпынілі шпіталізацыю, таму персанал менш загружаны.

Ці не выклікана такая прапанова непакоем за здароўе ўзроставых супрацоўнікаў?

«Я рэкамендую ўсім берагчы сябе і выкарыстоўваць сродкі абароны. Я чалавек дзяржаўны, цудоўна ацэньваю эпідэміялагічную сітуацыю, яна цалкам кіраваная», — толькі адказала галоўная доктарка.

Як вядома, у свеце адбываецца пандэмія каранавіруса. Вірус асабліва небяспечны для людзей, старэйшых за 60 і, яшчэ болей, за 70-80 гадоў. Смяротнасць ад каранавіруса прыкладна ў 20 разоў вышэйшая, чым ад грыпу, а па ступені заразнасці ён параўнальны з грыпам. Паводле афіцыйных звестак з Кітая, там ад каранавіруса памерлі прыкладна 4,1 працэнта выяўленых хворых. У Германіі смяротнасць складае 1,4 працэнта, але там эпідэмія пачалася пазней, і лічба смяротнасці будзе расце ў сувязі з тым, што каля 4,5% пацыентаў знаходзяцца ў цяжкім і крытычным стане.

Сярод людзей, старэйшых за 70 гадоў, смяротнасць можа перавышаць 15%, паведамляюць эпідэміёлагі еўрапейскіх краін.

Сыход старэйшых дактароў у часовы адпачынак дазволіў бы зберагчы здароўе кадраў, патэнцыйна найбольш уразлівых для інфекцыі.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031