Знайсці
02.04.2020 / 12:3427РусŁacБел

Анфімаў: Жартам кажу сябрам, што ў нас 150 тысяч інфікаваных

Перад адкрыццём вясновай сесіі парламента «Камсамолка» звярнулася да кіраўніка Камітэта дзяржкантролю Леаніда Анфімава з просьбай пракаментаваць сітуацыю з каранавірусам. 11 красавіка Леаніду Васільевічу споўніцца 66 гадоў. 

— У зоне рызыкі знаходзяцца тыя, хто старэйшыя за 60-65 гадоў…

— Чаго я хаджу па вуліцах, вы маеце на ўвазе? — кажа Леанід Васільевіч.

— Так, вы таксама знаходзіцеся ў зоне рызыкі! Якія меры бяспекі прымаеце? Сёння вы не ў масцы.

— Я не ведаю, хто гэта прыдумаў — зону рызыкі, хто старэйшы за 60-65 гадоў. Ёсць значна маладзейшыя за мяне па пашпарце (у 40 і 30 гадоў), якія маюць больш шанцаў заразіцца і знаходзяцца, напэўна, больш у зоне рызыкі, чым я, 65-гадовы, — кажа Анфімаў. — Калі чалавек курыць многа, п'е, не займаецца спортам. Я ж вяду даволі актыўны лад жыцця. Думаю, што яшчэ да 80 гадоў яшчэ дажыву…

Анфімаў расказаў, што тэма каранавіруса абмяркоўваецца і ў яго коле.

— Мне пастаянна дасылаюць гэтыя паведамленні сябры: «Скажыце праўду». Я кажу: «У нас 150 тысяч заражаных». «Ну ты не жартуй так ужо», — распавёў кіраўнік Дзяржкантролю.

— Вы чытаеце паведамленні Міністэрства аховы здароўя?

— Не, не чытаю. У мяне даволі хапае і па працы негатыўнай інфармацыі. (…) Прачытаў [на інфармацыйным партале. — Рэд.], колькі ў нас заражаных па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя. Я нават не ведаю, як сайт Міністэрства аховы здароўя называецца. Магу, праўда, патэлефанаваць міністру і спытаць яго: «Колькі ў цябе заражаных?». Ён мне скажа, колькі заражаных. Ён мне хлусіць не будзе.

Па словах Анфімава, перад адкрыццём вясновай сесіі ён абмяркоўваў каранавірус.

— Мы казалі, што не было такога інфармацыйнага ажыятажу, калі ідзе эпідэмія простага грыпу. Людзі хіба не паміраюць пры гэтым? Для чаго сёння вось гэтымі інфармацыйнымі ўспышкамі, укідамі нагнятаць гэтую паніку.

Анфімаў распавёў пра сваю жонку.

— Жонка мая працуе ў праектнай арганізацыі. Здавала праект, шмат працавала. Здала аб'ект і ў суботу, нядзелю напісала заяву: «Прашу даць мне 4 адгулы». Усе ведаюць, хто мая жонка. Ёй падпісалі гэтую заяву. Тут жа прыбегла яе сяброўка і кажа: «Вера, а што ў краіне так усё дрэнна?» Слухайце, ну што гэта за справы? Разумееце, з абывацельскіх пазіцый: «Анфімава жонка напісала заяву на 4 дні. Напэўна, нешта там… Ён, напэўна, ёй шапнуў: «Бяры адпачынак», бо ўсё. Трэба труну замаўляць».

Таксама Анфімаў сказаў, што сёння (2 красавіка) ён раніцай прачытаў, што ў краіне 200 заражаных.

Дар'я Ламаноўская, kp.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930