Знайсці
02.04.2020 / 12:162РусŁacБел

Першы інфіцыраваны на Брэстчыне адмаўляўся ехаць у бальніцу — яго шпіталізавалі з дапамогай міліцыі

Учора стала вядома, што першы выпадак каранавіруса зафіксавалі ў Брэсцкай вобласці. Сёння высветлілася, што гэта жыхар Столінскага раёна, паведамляюць «Навіны Палесся».

Двух жыхароў раёна даставілі 31 сакавіка ў інфекцыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной бальніцы. Яны кантактавалі з жанчынай, якая прыехала з іншай вобласці і аказалаася носьбітам каранавіруса. Аналіз пацвердзіў наяўнасць COVID-19 у аднаго з абследаваных.

Прычым, як зазначае выданне, пацыенты праявілі вялікую безадказнасць і наадрэз адмаўляліся ехаць у абласную бальніцу па добрай волі. Прыйшлося паступіць у адпаведнасці з законам — з ужываннем пракурорскіх санкцый. Таму іх шпіталізавалі з дапамогай супрацоўнікаў міліцыі.

Галоўны ўрач Столінскай ЦРБ Віктар Майсюк звярнуўся да жыхароў раёна з просьбай безумоўнага выканання правілаў асабістай гігіены і адказнасці перад іншымі грамадзянамі:

«Часта мыць рукі, выкарыстоўваць антысептыкі, максімальна скараціць візіты ў крамы і паліклінікі. Асабліва людзям, старэйшым за 60 гадоў, і ўсім, хто мае хранічныя захворванні! Ну і, зразумела, не адмаўляцца ад шпіталізацыі, калі яе прапануюць. Гэта багата сур'ёзнымі наступствамі. Каранавірус падобны да снежнага камяку: у кожнага хворага — дзясяткі кантактаў!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930