Знайсці
02.04.2020 / 12:01

Яшчэ адзін выпадак заражэння каранавірусам у мінскай школе: настаўніца пачатковых класаў

Стала вядома яшчэ пра адзін выпадак заражэння каранавірусам ва ўстановах адукацыі. Захварэла настаўніца пачатковых класаў у сярэдняй школе №159 Мінска. Ёй больш за 50 гадоў. Цяпер жанчына знаходзіцца ў бальніцы, адчувае сябе здавальняюча, паведамляе Tut.by.

У рэдакцыю напісалі адразу некалькі чытачоў. Усе яны даведаліся пра хваробу настаўніцы ад сваякоў, чые дзеці вучацца ў класе выкладчыка. Па словах суразмоўцаў, бацькоў прасілі пра гэты выпадак «не распаўсюджвацца».

— Дома настаўнік страціла прытомнасць. Родныя выклікалі хуткую, яе забралі ў бальніцу — і выявілі пнеўманію. Хоць ніякіх сімптомаў, акрамя слабасці, у яе не было. Тэмпература падскочыла ўжо ў бальніцы, тэст пацвердзіў каранавірус. Настаўніца ў свядомасці, кантактуе з бацькамі праз чат у Viber, — распавядае чытач.

Па словах бацькоў, пра тое, што ў настаўніцы выявілі каранавірус, ім паведамілі раніцай 1 красавіка. На працягу двух гадзін з усімі сем'ямі — а ў класе вучацца 28 дзяцей — звязалася эпідэміялагічная служба. Спецыялісты распыталі, як адчуваюць сябе дзеці, ці ёсць у іх сімптомы каранавіруснай інфекцыі.

Школа №159 знаходзіцца на вуліцы Адзінцова ў Фрунзенскім раёне Мінска. Дарэчы, 1 красавіка пісалася пра яшчэ два выпадкі заражэння ў гэтым раёне — у выхавальніцы дзіцячага садка на вуліцы Цімашэнкі і ў настаўніцы школы №179 на вуліцы Ляшчынскага.

Дырэктар школы №159 Іна Богдан не стала аспрэчваць, што ў яе калегі выявілі каранавірус. Пра тое, што зараз адбываецца ва ўстанове адукацыі, яна распавяла так:

— Мы робім усё, што нам загадана Міністэрствам аховы здароўя. І мы не можам скокнуць вышэй за галаву. Усё, што нам сказана, мы зрабілі, робім і будзем рабіць.

Нагадаем, 25 сакавіка начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч і міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік заявілі, што ўводзіць каранцін у навучальных установах пакуль немэтазгодна. 6 красавіка дзеці павінны вярнуцца ў школу пасля вясновых канікул. Самаізаляцыя навучэнцаў дазволена ў тым ліку Лукашэнкам, адказнасць за гэта рашэнне ўсклалі на бацькоў.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31