Знайсці
02.04.2020 / 11:486РусŁacБел

У пачатку наступнага тыдня пацяплее да +14…+20

Фота Юліі Міцкевіч

Пра гэта БелТА паведамілі ў Гідрамеце. Але некалькі дзён давядзецца пацярпець.

У пятніцу, 3 красавіка, мокры снег. Вецер моцны, парывісты. Ноччу ад 0 да +5. Днём будзе ад +7 на паўночным захадзе да +14 на паўднёвым усходзе.

У суботу, 4 красавіка, месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер парывісты. Ноччу ад -4 да +2, удзень — +5…+12.

У нядзелю пераважна без ападкаў. Днём будзе ад +6 на паўночным усходзе да +14 на паўднёвым захадзе.

У пачатку тыдня сітуацыя ў атмасферы пачне мяняцца.

Пачнуць паступаць цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы. Тэмпература будзе павышацца, ападкаў не чакаецца. У панядзелак, 6 красавіка, ноччу будзе ад 0 да -6. Днём чакаецца +10…+16, на захадзе краіны — да +18.

У аўторак, 7 красавіка, тэмпература паветра ўначы складзе ад -2 да +4 градусаў, днём — +14…+20.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930