Знайсці
02.04.2020 / 10:464РусŁacБел

Беларускія дэпутаты ратыфікавалі візавае пагадненне з ЕС

Палата прадстаўнікоў Беларусі ратыфікавала сёння пагадненне з ЕС аб ​​спрашчэнні выдачы віз, перадае БелТА.

Візавае пагадненне прадугледжвае ўзаемнае палягчэнне працэдур для шырокай катэгорыі грамадзян і зніжэнне збору. 

Кошт «шэнгена» для беларусаў знізіцца да 35 еўра, а рашэнне аб выдачы візы будзе прымацца ў тэрмін да 10 дзён (у выпадку дадатковай праверкі тэрмін можа павялічыцца да 30 дзён). Шмат якія катэгорыі грамадзян у залежнасці ад мэты паездкі змогуць звяртацца па візу без выплаты збору і атрымліваць шматразовыя візы з больш доўгім тэрмінам дзеяння ў спрошчаным парадку. Беларуская віза для грамадзян ЕС таксама патаннее да 35 еўра. Акрамя таго, будзе павялічаны пералік падстаў для выдачы бясплатных віз у некамерцыйных мэтах. Тэрмін знаходжання замежнікаў у Беларусі павялічыцца ў два разы: з 90 дзён у годзе (цяпер) да 180.

Дакументы пачнуць дзейнічаць у першы дзень другога месяца пасля даты паведамлення бакамі адзін аднаму аб завяршэнні працэдур ратыфікацыі. Мяркуецца, што візавае пагадненне ўступіць у сілу ў чэрвені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930