Знайсці
01.04.2020 / 19:2249РусŁacБел

У Віцебску стварылі штаб па барацьбе з каранавірусам. Першае пасяджэнне правёў Каранік

Для каардынацыі дзейнасці па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі створаны абласны штаб на чале са старшынёй аблвыканкама Мікалаем Шарстнёвым. У яго пасяджэнні ўзяў удзел міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, паведамляюць «Віцьбічы». Абласны штаб будзе збірацца кожную раніцу.

На пасяджэнні абмеркавалі ўсе арганізацыйныя пытанні забеспячэння эфектыўнай працы аховы здароўя, каб трымаць сітуацыю з распаўсюджваннем віруса пад кантролем, забяспечыць бяспечныя ўмовы працы для медыкаў, якія знаходзяцца сёння на перадавой барацьбы за здароўе насельніцтва.

— Тэст-сістэм у рэспубліцы дастаткова, — адзначыў Уладзімір Каранік, — мы будзем адгружаць іх па заяўках вобласці па меры неабходнасці. Тое ж і з ахоўнымі сродкамі, на фабрыцы «Славянка» для вас зарэзервавалі 100 тысяч ахоўных масак. Рэспубліка гатова аказваць усё неабходнае садзейнічанне.

Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў выказаў гатоўнасць, каб ні ад каго не залежаць, арганізаваць на месцы выраб засцерагальных сродкаў для медыкаў, уключаючы пашыў ахоўных касцюмаў на швейных прадпрыемствах рэгіёна.

Апытанка

Фота БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031