Знайсці
01.04.2020 / 18:132РусŁacБел

Футбаліст зборнай Беларусі пра дамоўны матч: Вырашыў, што не буду напружвацца, але наўмысных памылак не рабіў

Як перадае з залы суда карэспандэнт Tribuna.com Андрэй Маслоўскі, абаронца БАТЭ Захар Воўкаў даў сведчанні ў судзе па справе аб дамоўных матчах. Да футбаліста следства не мае ніякіх прэтэнзіяў, бо Воўкаў раней з'явіўся з павіннай, раскаяўся ў зробленым і супрацоўнічаў па справе.

Фота «Прэсбола».

Гулец браў удзел у дагаворным матчы, калі з'яўляўся гульцом «Нафтана».

— На базе «Нафтана» падышоў Гарбачоў і прапанаваў паўдзельнічаць у дагаварным матчы.

— Калі падышоў?

— Канкрэтны дзень не памятаю. Можа, за дзень да матчу або ў дзень гульні. Гарбачоў прапанаваў зрабіць вынік матчу «Нафтан» — «Крумкачы». Я сумеўся, не ведаў, што адказаць. Але сказаў: «Добра». Для мяне гэта было ўпершыню. Не ведаў, што адказаць.

— Чаму не адмовіліся?

— Не ведаю.

— Як праходзіў матч?

— Не памятаю.

— Чаму?

— Даўно было.

— Якія меры прадпрымалі, каб аказаць уплыў на вынік?

— Гуляў, як звычайна.

— Якія меры?

— Проста гуляў.

— Ну вы ж дамовіліся з Гарбачовым.

— Гуляў, як звычайна.

— Колькі атрымалі?

— 1450 даляраў.

— За што грошы?

— За вынік.

— За тое, што аказалі ўплыў на вынік матчу?

— За ўдзел.

— За ўдзел вам зарплату плацяць. Разумелі, што гэта незаконнае ўзнагароджанне?

— Так, — сказаў Волкаў.

І на папярэднім следстве футбаліст так тлумачыў сваю ролю ў дагаварным матчы: 

«Падчас матчу «Нафтан» — «Крумкачы» я гуляў, як звычайна. Я для сябе вырашыў, што не буду мэтанакіравана забіваць галы ў свае вароты і збіваць гульцоў суперніка ў сваёй штрафной. Але таксама вырашыў, што не буду перашкаджаць Гарбачову забяспечваць патрэбны вынік, не буду моцна напружвацца ў матчы, але наўмысных памылак дапускаць не стану. Так я сябе і паводзіў».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031