Знайсці
01.04.2020 / 15:30РусŁacБел

Урад: Рост цэн на тавары і тарыфаў на паслугі — не больш за 0,5% штомесяц

Фота Надзеі Бужан

Урад прыняў пастанову «Аб часовых мерах па стабілізацыі сітуацыі на спажывецкім рынку».

Мінбудархітэктуры, Міністэрству аховы здароўя, Мінлясгасу, Мінпраму, Мінсельгасхарчу, «Беллегпраму», «Беллеспаперапраму», «Белдзяржхарчпраму», «Белнафтахіму», іншым рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму неабходна не дапускаць росту адпускных цэн і тарыфаў на тавары і паслугі, што аказваюцца падпарадкаванымі арганізацыямі, вышэй за 0,5 працэнта штомесяц. Таксама ім трэба забяспечыць пастаўкі вырабляемай прадукцыі ў рознічную гандлёвую сетку пад патрэбнасць унутранага рынку. Юрыдычным асобам усіх форм уласнасці і ІП, якія ажыццяўляюць вытворчасць, увоз і рэалізацыю тавараў на ўнутраным рынку або аказваюць паслугі, таксама трэба не дапускаць павышэння цэн і тарыфаў вышэй за 0,5 працэнта штомесяц.

Павышэнне цэн вышэй за ўстаноўленую мяжу дапускаецца толькі па ўзгадненні з Камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў. Акрамя таго, дзяржаўныя органы (арганізацыі), якія ажыццяўляюць рэгуляванне цэн (тарыфаў) у адпаведнасці з заканадаўствам, не павінны іх павышаць без адпаведнага ўзгаднення з камісіяй.

Пастанова будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня 2020 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера