Знайсці
01.04.2020 / 14:1327РусŁacБел

Качанава — прадстаўніку СААЗ: Як падкрэслівае Лукашэнка, галоўнае для нас — людзі. Мы нічога не ўтойваем

БелТА

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава па даручэнні Лукашэнкі сёння правяла перамовы з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Гансам Клюге і пацвердзіла запрашэнне спецыялістам арганізацыі наведаць Беларусь. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Сустрэча прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі.

«Мы бачым сёння мноства розных інфармацыйных выкідаў і фэйкаў у адносінах да тых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў нас у краіне. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка папрасіў перадаць вам запрашэнне для таго, каб даць рэальную ацэнку той сітуацыі, якая ў нас складваецца, рабоце нашай сістэмы аховы здароўя», — адзначыла Наталля Качанава.

Старшыня Савета Рэспублікі дадала, што Беларусь, безумоўна, робіць усё, каб мінімізаваць наступствы распаўсюджвання віруса. «Як падкрэслівае кіраўнік дзяржавы, галоўнае для нас — гэта людзі. Мы нічога не ўтойваем. Робіцца ўсё, каб страты былі найменшымі для народа і краіны», — сказала яна.

Мінздароўя прызнала другую смерць ад каранавіруса і загадала новы рэбус. Магчыма, у Беларусі 217 выпадкаў

Мінздароўя перастала публікаваць звесткі пра колькасць хворых на каранавірус

Наталля Эйсмант: Мы нічога не хаваем

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930