Знайсці
01.04.2020 / 13:0533РусŁacБел

Звольнены прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў

Палкоўнік Уладзімір Макараў звольнены з пасады начальніка упраўлення інфармацыі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Міністэрства абароны. Ён жа выконваў функцыі прэс-сакратара беларускага войска. 

Свае паўнамоцтвы Макараў скончыў 31 сакавіка, ён пацвердзіў «Нашай Ніве» сваю адстаўку.

«Я перайшоў на больш высокую пасаду», — сказаў ён.

Па інфармацыі «НН», Макараў застаецца ў ваенным ведамстве — але ўсяго толькі журналістам у часопісе «ВПК. Беларусь».

Прэс-сакратарка міністра абароны Наталля Гаўрусік сказала «Нашай Ніве», што Макараў вызвалены ад займанай пасады ў сувязі з дасягненнем гранiчнага ўзросту знаходжання на дзяржслужбе.

Чытайце: Газета Мінабароны апублікавала артыкул пра тое, што ў Курапатах расстрэльвалі немцы. Вось што адказвае Макараў

За час сваёй работы Макараў запомніўся многімі адыёзнымі выказваннямі. Апроч іншага, ён называў праціўнікаў парадаў «ідэйнымі нашчадкамі Кубэ», а таксама адмаўляў неаспрэчны факт расстрэлаў НКВД у Курапатах. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031