Знайсці
01.04.2020 / 11:3414РусŁacБел

Сэканд-хэндам дазволяць гандляваць толькі адзеннем, што было ў карыстанні

А стокавае адзенне будуць прадаваць у спецыяльных крамах.

secondgrodno.by

У Беларусі рыхтуюць змены для крамаў сэканд-хэнду, ім дазволяць гандляваць толькі адзеннем, што было ў карыстанні. Пра гэта ў прэс-цэнтры БЕЛТА ў час чарговага пасяджэння праекта «Экспертная серада» — «Лёгкая прамысловасць Беларусі: выклікі і рызыкі» паведаміў начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Міхаіл Жыгала, піша БелТА.

У Беларусі дзейнічаюць правілы продажу асобных відаў тавараў. Рэчам, што былі ў карыстанні, прысвечаны асобны раздзел.

«Мы зараз актыўна прапрацоўваем пытанні па карэкціроўцы гэтых правілаў, па выразным размежаванні і вызначэнні фармату працы дадзеных крам, — растлумачыў прадстаўнік МАРГ. — Калі крама пазіцыянуе сябе як сэканд-хэнд, то, калі ласка, тады прадавайце тавары, якія былі ў карыстанні, а не стокавую вопратку. Калі гэта стандартная крама, то адпаведна там можа рэалізоўвацца і сток».

На яго думку, такая норма не будзе абмежавальнай. «У ёй не прадугледжваюцца якія-небудзь абмежаванні, якія могуць у далейшым спрыяць парушэнню антыманапольнага заканадаўства з пункту гледжання абмежавання канкурэнцыі. Яна проста ўсталюе пэўны парадак, пэўныя патрабаванні да крамаў сэканд-хэнду», — сказаў Міхаіл Жыгала.

Ён нагадаў аб прапанове канцэрна «Беллегпрам» вынесці крамы сэканд-хэнду з абласных цэнтраў, буйных гарадоў, з ажыўленых вуліц. Па словах Міхаіла Жыгалы, у МАРГ такія меры лічаць празмернымі ў цяперашніх рэаліях. «Бо такія крамы — гэта ўсё ж такі крамы павышанага попыту. Але, на наш погляд, тут трэба менавіта рэгуляванне», — пазначыў ён пункт гледжання міністэрства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031