Знайсці
01.04.2020 / 10:4220РусŁacБел

Прэзідэнт Літвы: Нельга давяраць афіцыйнай інфармацыі з Беларусі пра каранавірус. Сітуацыя там значна горшая

Фота Надзеі Бужан

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што нельга давяраць афіцыйнай інфармацыі Беларусі пра каранавірус, сітуацыя там значна горшая, піша Delfi.lt.

«Мы не можам давяраць гэтай інфармацыі, якую атрымліваем афіцыйна з Беларусі, паколькі я лічу, што беларускі кіраўнік ацэньвае сітуацыю з пэўнай бравадай», — заявіў у сераду журналістам кіраўнік літоўскай дзяржавы ў Міністэрстве аховы здароўя.

«Цалкам магчыма, што сапраўдная статыстыка значна горшая, паколькі мы ведаем пра пэўныя ачагі на беларускай тэрыторыі і выпадкі смерці», — сказаў ён.

Пра тое, што кіраванне каранавірусам у Беларусі не з'яўляецца добрым, у аўторак у сойме акцэнтаваў і міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, ён таксама сказаў, што разглядаецца магчымасць абмежаваць авіярэйсы з Мінска ў Вільню.

Паводле слоў Наўседы, варта абмежаваць кантакты з краінай, якая не кантралюе сітуацыю, калі рызыка сапраўды адчувальная.

«Я лічу, што заўвага спадара Лінкявічуса зусім своечасовая, і калі гэта рызыка сапраўды адчувальная, мы павінны абмежаваць любыя кантакты з краінай, якая ў дадзены момант трохі занадта расслаблена ацэньвае ўспышку каранавіруса, і магчыма, што ў сувязі з гэтым яе чакаюць цяжкія наступствы», — сцвярджае Г. Наўседа.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031