Знайсці
01.04.2020 / 10:4319РусŁacБел

«Павязуць у Мінск на крэмацыю». Першая смерць у капыльскай вёсцы, дзе ўспыхнуў каранавірус

Уначы 1 красавіка ў Капыльскай раённай бальніцы памерла 70-гадовая пацыентка Наталля Арлова. Яна была з вёскі Доктаравічы, дзе зафіксавалі ўспышку каранавіруса.

Наталля Арлова. Фота з ok.ru.

Пра гэта «Нашай Ніве» стала вядома як з колаў, блізкіх да медыкаў, так і ад мясцовых жыхароў. «Памерла, павязуць у Мінск на крэмацыю», — сказалі нам у Доктаравічах.

Справа ў тым, што яшчэ 29 і 30 сакавіка ў вёсках Доктаравічы, Новыя Доктаравічы і Вуглы Капыльскага раёна працавалі медыкі ў касцюмах спецадзення. Людзей папярэджвалі пра тое, што не трэба выходзіць на вуліцу без патрэбы. У многіх жыхароў бралі мазкі на каранавірус. Частку людзей пасля адправілі ў бальніцы Мінска, Барысава і Капыля.

Сярод першых хворых з пнеўманіяй была настаўніца англійскай мовы Наталля Арлова. У Капыль яе даставілі ў цяжкім стане, таму нават не пераводзілі ў Мінск. Яе жыццядзейнасць падтрымлівалі з дапамогай адзінага ў раёне апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Наталля Арлова нарадзілася ў 1949 годзе ў Баку. Дзявочае прозвішча — Пячонава. Вучылася ў Пяцігорскім лінгвістычным універсітэце. Доўгі час з мужам жыла ў Мінску, а калі выйшла на пенсію, то перабралася ў Доктаравічы, дзе жыве яе брат. Працавала ў школе, дзе выкладала англійскую мову ў пятым і дзявятым класах.

Школу ў Доктаравічах закрылі на каранцін, многіх дзяцей вазілі ў раённы цэнтр, каб здаць аналізы.

Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык у размове з «Нашай Нівай» адзначаў, што Наталля Арлова сапраўды была шпіталізавана, але на цяперашні момант не ведаў яе стану. «Нас не інфармуюць», — казаў Сяргей Пілішчык.

«Усе каментары па каранавірусе дае міністр аховы здароўя. Прэс-служба дасць вычарпальную інфармацыю. Каранціну на тэрыторыі раёна няма, у нас ходзіць транспарт, працуюць усе аб’екты», — сказаў Сяргей Пілішчык 31 сакавіка.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», усе іншыя пацыенты ў Капылі пачуваюць сябе нармальна, пагрозы іх жыццю няма.

Чытайце таксама

Смерць ад каранавіруса: заслужаны артыст Беларусі Віктар Дашкевіч

Яшчэ адна жанчына з Віцебска сцвярджае, што яе мама памерла ад каранавіруснай пнеўманіі

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930