Даслаць навіну
Знайсці
01.04.2020 / 09:44 3

Фанаты футбольнага «Нёмана» спыняюць наведванне матчаў і заклікаюць спыніць чэмпіянат

Павялічыць

Такі запіс гродзенскія фанаты пакінулі ў афіцыйнай суполцы УКантакце вечарам 31 сакавіка, паведамляе hrodna.life.

«Мы, фанаты ФК Нёман, хочам звярнуцца да ўсіх актыўных супортэраў і заўзятараў краіны. Мы ўсведамляем, што нам «хто-та ўрот», і ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне мы спыняем наведванне як гасцявых, так і хатніх матчаў нашай каманды.

Такое рашэнне даецца не проста, нам цяжка пакідаць каманду без падтрымкі, але зараз усё ж галоўнае — гэта здароўе нашых грамадзян.

Заклікаем да гэтага ўсе фанацкія рухі Беларусі. Давайце застанемся дома, знізім рызыкі, звязаныя з распаўсюджваннем каранавіруса, засцеражом сябе і сваіх блізкіх.

Таксама заклікаем АБФФ пад кіраўніцтвам Базанава нарэшце набрацца смеласці і прыпыніць ЧБ, як гэта зрабілі ва ўсім астатнім свеце. Усім жадаем здароўя,не хварэйце! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

15
Брыдкая пачвара / адказаць
01.04.2020 / 11:01
Мяркуючы па наведванні гарадзенскага стадыёна , то здаецца уражанне,што аматары і фанаты кінулі хадзіць на матчы «Немана» яшчэ годы два назад.
14
Брыдкая пачвара / адказаць
01.04.2020 / 11:06
Навогул, гэта правільна. Ад прагляду цяперашняга стану і гульні "Немана" можна адтрымаць не толькі каранавірус, а (што куды хутчэй) кучу неўрозаў і псіхозаў.
1
Ваўкалак / адказаць
01.04.2020 / 18:33
Малайцы!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31