Знайсці
01.04.2020 / 09:0031РусŁacБел

«Коммерсант»: Беларусь папрасіла ў Расіі дапамогі ў барацьбе з каранавірусам

«Паказная бравада беларускіх уладаў у разгар пандэміі каранавіруса не перашкаджае Мінску прасіць Маскву аб садзейнічанні ў барацьбе з інфекцыяй», — гаворыцца ў матэрыяле выдання.

Беларусь, як распавялі «Коммерсанту» суразмоўцы ў расійскіх дзяржструктурах, знаходзіцца сярод постсавецкіх краін, якія накіравалі ў адрас Расіі афіцыйныя запыты з просьбай выдзеліць ахоўныя маскі, тэст-сістэмы, апараты ШВЛ. Падобныя запыты, распавяла інфармаваная крыніца «Коммерсанта», па дыпламатычных каналах накіравалі практычна ўсе краіны СНД, за выключэннем Украіны і Туркменістана. «Інфармацыя акумулюецца і перадаецца ў штаб, дзе прымаецца рашэнне, каму і што выдзяляць. Наменклатура — ад марлевых павязак да ШВЛ», — апісаў патрэбы суседзяў суразмоўца «Коммерсанта».

Ён растлумачыў, што для выдзялення запытанай дапамогі неабходны спецыяльны дазвол урада РФ, паколькі 2 сакавіка была прынята пастанова, якая забараняе вываз з краіны медыцынскай прадукцыі. Каментуючы сітуацыю ў Беларусі, суразмоўца выказаў надзею на тое, што там пачнуць больш адказна падыходзіць да барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса. «Мы ад іх абараняемся. Але задачу гэтую трэба вырашаць сумесна, паколькі калі ў адной краіне эпідэмія пойдзе на спад, а ў другой — паўстане яе ачаг, то пагроза захаваецца», — сказаў суразмоўца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031