Знайсці
01.04.2020 / 08:515РусŁacБел

У лячэнні каранавіруса можа дапамачы пераліванне крыві ад перахварэлых

Навукоўцы з Універсітэта Ганконга мяркуюць, што ў лячэнні захворвання, выкліканага новым каранавірусам, можа дапамагчы пераліванне сыроваткі крыві, якая змяшчае вірусныя антыцелы ад перахварэлых, піша tass.ru.

Мікрабіёлагі правялі даследаванне на сірыйскіх залацістых хамяках з улікам падабенства ў іх арганізме структуры бялку ACE2 (ангіатэнзінператваральны фермент 2) з чалавечым. Гэты бялок лічыцца рэцэптарам для пранікнення каранавіруса ў клетку.

У першы тыдзень з моманту заражэння ў звяркоў назіраліся цяжкія сімптомы, звязаныя з паразай лёгкіх, трахеі, імуннай сістэмы, кішачніка. Аднак па сканчэнні тыдня некаторыя грызуны пачалі здаравець, набіраць вагу, а ў крыві выпрацаваліся антыцелы.

Навукоўцы затым выкарысталі сыроватку іх крыві для пералівання здароваму хамяку, а затым інфікавалі яго каранавірусам. Аказалася, што ў гэтым выпадку вірусная нагрузка ў арганізме грызуна была ў 10 разоў ніжэйшая. «Калі мы зробім тое ж самае з людзьмі, увёўшы плазму крыві ачунялых пацыентаў праз вену, гэта можа сапраўды дапамагчы ім аднавіцца, знізіўшы вірусную нагрузку», — мяркуе аўтар даследавання, прафесар Юэн. Ён паведаміў, што яго каманда цяпер чакае дазволу з боку медыцынскага камітэта па этыцы, каб мець магчымасць правесці даследаванні на людзях.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930