Даслаць навіну
Знайсці
01.04.2020 / 08:38 21

Качанава: Неабходнасці ў экстранных мерах няма. Але ў грамадстве не павінны распаўсюджваць чуткі

Пра гэта старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава заявіла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.

«Меры павінны быць адэкватныя той сітуацыі, якая складваецца ў краіне. Можна ж было сёння ўсё зачыніць, і далей што? Як жыць людзям? Людзі павінны карміцца, людзям трэба працаваць, людзі павінны вучыцца, — адзначыла Наталля Качанава. — Калі браць лічбы, якія ёсць у нас, па захворванні каранавірусам і іншымі інфекцыйнымі хваробамі, яны сёння дазваляюць нам працаваць, і працаваць нармальна. Прымаць экстранныя меры, я думаю, пакуль няма неабходнасці».

Качанава адзначыла, што пра распаўсюд інфекцыі ў Беларусі ходзіць самая розная інфармацыя, часам праўдзівая, а часам і абсалютна хлуслівая.

На яе думку, у грамадстве павінны не распаўсюджваць чуткі, а, наадварот, кансалідавацца і не перашкаджаць працаваць сістэме аховы здароўя. «Мы павінны распачаць усе меры для таго, каб баланс захоўваўся: аказваючы дапамогу па каранавірусе, не забываць, што ёсць людзі, якія хварэюць іншымі хваробамі», — сказала яна.

Старшыня Савета Рэспублікі дадала, што беларускім медыкам цяпер і так даводзіцца няпроста, і паніка толькі пагаршае сітуацыю.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

10
Алексей минский / адказаць
01.04.2020 / 13:21
Полностью поддерживаю!!!
7
Ляксандра / адказаць
01.04.2020 / 16:24
Я бы всем этим "холерикам" с форума напомнил слова царя Соломона о том,что знание умножает печаль или пословицу "Меньше знаешь-лучше спишь".Да толку.Коронаистерия поглотила их полностью.Как бы это на здоровье не сказалось.
1
меркаванне / адказаць
01.04.2020 / 21:58
Ляксандра, лепей печаль, чым твой маразм узроставы, пра які добра ў сваёй п'есе Б.Шоў напісаў:" Старики – народ опасный. Им нет дела до того, что может произойти с миром".

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31