Знайсці
31.03.2020 / 22:5216РусŁacБел

Віцебскія чыноўнікі: У акцёра Дашкевіча было мноства спадарожных захворванняў

У памерлага ў Віцебску акцёра тэатра было мноства спадарожных захворванняў, паведаміла намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Людміла Кавалёва ў эфіры БТ-1.

Віктар Мікалаевіч Дашкевіч знаходзіўся на стацыянарным лячэнні ў Віцебскім абласным спецыялізаваным цэнтры з 24 сакавіка 2020 года.

«Паступіў ён у нашу лячэбную ўстанову з дыягназам «двухбаковая пнеўманія». Акрамя таго, у яго былі спадарожныя захворванні: хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх (цяжкае працяканне), эмфізема, пнеўмасклероз, дыхальная недастатковасць 2-й ступені, хранічнае лёгачнае сэрца, хранічная недастатковасць кровазвароту, што ўскладніла цячэнне асноўнага захворвання, прывяло да дыхальнай недастатковасці», — сказала Людміла Кавалёва.

У працэсе лячэння пры правядзенні абследавання дадаткова ў пацыента быў выяўлены станоўчы вынік на РНК каранавіруса, што ў сваю чаргу таксама ўскладніла цячэнне асноўнага захворвання.

«Інфікаванне адбылося падчас рэпетыцыі», — дадала Людміла Кавалёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930