Знайсці
31.03.2020 / 16:4737РусŁacБел

Наталля Эйсмант: Мы нічога не хаваем

Фота Надзеі Бужан

Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з Наталляй Качанавай даручыў звязацца з кіраўніцтвам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і запрасіць у краіну яе спецыялістаў. З чым звязана такое даручэнне кіраўніка дзяржавы, БЕЛТА расказала прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.

«Гэта даручэнне звязана з тым, што мы цяпер жывём ва ўмовах у тым ліку і інфармацыйнага каранавіруса. Штодня і штогадзінна назіраем шматлікія спробы як мага мацней разгайдаць сітуацыю ў СМІ. Мы ўсё адсочваем і бачым вельмі шмат размоў, спробаў дэзынфармаваць людзей, выкарыстаць сітуацыю для таго, каб падарваць давер да ўлады», — заявіла Наталля Эйсмант.

«У першую чаргу для таго, каб зняць любыя абвінавачванні і паказаць, што мы нічога не хаваем, прэзідэнт даручыў сёння старшыні Савета Рэспублікі неадкладна звязацца з кіраўніцтвам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і запрасіць сюды яе спецыялістаў. Прычым спецыялістаў, каманду, сфармаваную на яе меркаванне, — распавяла прэс-сакратар. — Гэтым спецыялістам прапануюць ацаніць як працу сістэмы аховы здароўя ў цэлым, так і, падкрэсліваю, цяперашнюю сітуацыю, нашы механізмы процідзеяння самым небяспечным інфекцыям. Пасля гэтага эксперты дадуць публічную ацэнку ўбачанаму — адкрыта і непрадузята. Усё гэта робіцца для таго, каб у далейшым не было ніякіх крыватолкаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930