Даслаць навіну
Знайсці
31.03.2020 / 16:13 33

Мінабароны: Парад 9 мая ў Мінску пройдзе вечарам і будзе вельмі прадстаўнічым

Павялічыць

Фота Мінаабароны.

Працягваецца падрыхтоўка да ваеннага параду да 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, які пройдзе 9 мая ў Мінску, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Плануецца, што парад пройдзе ўвечары і будзе доўжыцца каля гадзіны (праходжанне пешай і механізаванай калон, пралёт паветранага эшалона). Завершыцца парад пляц-канцэртам зводнай роты ганаровай варты і выступленнем зводнага аркестра.

Зараз удзельнікі параду трэніруюцца тройчы на ​​тыдзень: пешая калона — на пляцы Мінскай ваеннай камендатуры, механізаваная калона — на аэрадроме «Ліпкі».

На 5 і 7 мая запланаваныя генеральныя трэніроўкі ў Мінску.

У складзе пешай калоны парада пройдуць 22 парадныя разлікі: 20 беларускіх і па адным — ад Расіі і Кітая.

У складзе механізаванай калоны ў парадзе прымуць удзел 18 парадных разлікаў: 16 ад Рэспублікі Беларусь, у тым ліку парадны разлік ад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, і 2 парадныя разлікі Расійскай Федэрацыі. Усяго — 185 адзінак тэхнікі.

Узначаліць калону танк Т-34, затым пройдуць 13 парадных разлікаў ад Узброеных Сіл Беларусі, у склад якіх уключаны толькі новыя і мадэрнізаваныя ўзоры ваеннай тэхнікі, парадны разлік лёгкабраняваных аўтамабіляў «Ліс» ад унутраных войскаў МУС, парадны разлік ад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, прадстаўлены дваццаццю сямю найноўшымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі.

Ад Узброеных сіл Расіі плануецца ўдзел параднага разліку БТР-82А і параднага разліку аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр». У складзе паветранага эшалона над горадам праляцяць 42 паветраныя судны: 34 ад Рэспублікі Беларусь і 8 ад Расійскай Федэрацыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

3
Нярускі / адказаць
01.04.2020 / 08:32
Алексей минский, Это очень хорошо!!! Молодцы!!!

 мухасранскі, ты будзеш на бтр шапкай махаць   і крычаць:"Это очень хорошо!!! Молодцы!!!"



https://nn.by/?c=ar&i=249047

3
Нейкі чалавек / адказаць
01.04.2020 / 10:10
Алексей минский, ты альбо [Рэд. - выдалена], альбо нягоднік.
4
Алексей минский / адказаць
01.04.2020 / 13:27
Парад нужно проводить, гэта свята!!! Великая победа!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31