Знайсці
31.03.2020 / 15:434РусŁacБел

Кіраўнік аблвыканкама: У Магілёўскай вобласці не зарэгістравана ніводнага выпадку каранавіруса

Эпідэміялагічная сітуацыя ў Магілёўскай вобласці кантралюемая і спакойная. Пра гэта сказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сёння ў час наведвання абласной дзіцячай бальніцы, паведамляе БелТА.

«Сітуацыя кантралюемая і спакойная, але гэта не значыць, што жыхары могуць аслабіць увагу да свайго здароўя і здароўя блізкіх і навакольных. Зараз у Магілёве і вобласці не зарэгістравана ніводнага выпадку каранавіруса. Але мы павінны быць гатовыя. Вірус не мае межаў, не выбірае краіны або гарады» — падкрэсліў Леанід Заяц.

«Ад жыхароў патрабуецца няўхільна выконваць асабістую гігіену, не наведваць месцы масавага збору людзей, адмовіцца на час ад забаў. І калі з'явяцца прыкметы захворванняў, сысці на самаізаляцыю і звярнуцца да лекара, каб не ставіць пад пагрозу здароўе іншых людзей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930