Знайсці
31.03.2020 / 15:584РусŁacБел

Як міліцыя палявала на карціну Марачкіна

Да 80-годдзя Аляксея Марачкіна Уладзімір Падгол згадаў такі эпізод, звязаны з працамі мастака. 

13 ліпеня 2016 году падчас перадвыбарчага пікету Алесь Таўстыка і Уладзімер Падгол прэзентавалі копію карціны Аляксея Марачкіна «Нашы лялькі». Гэта копія карціны, якую міліцыянты арыштавалі ў майстэрні Марачкіна ў 2008 годзе. Таксама палітыкі паказалі новую карціну Аляксея Марачкіна — партрэт тагачаснага міністра МУС Ігара Шуневіча, які прыкладае руку да фуражкі.

Фота Сяргея Гудзіліна

На гэты пікет Алесь Таўстыка і Уладзімір Падгол запрасілі міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча. 

У чарговым лісце да міністра актывісты прасілі вярнуць карціну «Нашы лялькі», якую ў 2008 годзе міліцыянты «скралі ў мастака Аляксея Марачкіна». Без пратакола і судовага рашэння.

24 сакавіка 2008 года ў майстэрню Марачкіна ўварваліся супрацоўнікі МУС і забралі карціну «Нашы лялькі», афіцыйную харугву ТБМ, тры дзясяткі плакатаў, якія былі падрыхтаваныя да шэсця на Дзень Волі. Карціны і плакаты забралі без складання пратакола і па сёння не вярнулі гаспадару. Звароты Марачкіна ў пракуратуру не далі плёну.

«Вы тады працавалі ў КДБ, курыравалі МУС і мусіце памятаць тую ганебную гісторыю. Загадайце вярнуць карціны і плакаты аўтару-гаспадару», — адзначаюць палітыкі ў лісце да міністра. 

Падчас пікету ў Мінску па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў Палату Прадстаўнікоў Ул. Падгола і А. Таўстыкі невядомы скраў копію карціны Аляксея Марачкіна «Лялькі».

Фота Сяргея Гудзіліна

Інцыдэнт адбыўся ў людным месцы каля ўніверсама «Цэнтральны» ў прысутнасці вялікай колькасці супрацоўнкаў міліцыі, у тым ліку здымаючых пікетаванне на відэа відэааператараў-супрацоўнікаў усіх спэцслужбаў. Невядомы малады чалавек у спартовых трэніках пабег міма кіраўнікоў міліціі Мінска і Центральнага раёна, рэзка вырваў копію карціны з рук Падгола і збёг па праспекце ў бок КДБ і МУС. Але карціна Марачкіна з партрэтам міністра Шуневіча засталася вісець на пікеце пад сцягам ЗША. «Выяву Шуневіча мы сталі трымаць і ахоўваць мацней, больш пільна» — кажа Падгол. Але, урэшце, ягоны партрэт зняў з палітычнай сцэны Уладар карцінаў, адправіўшы Шуневіча ў адстаўку.

На мае звароты, кажа Падгол, да міністра МУС вярнуць карціну «Нашы лялькі» і яе копію акрамя адпісак быў і такі адказ: «Хай звернецца сам аўтар карціны». Марачкін звярнуўся і безвынікова. Ён тады зазначыў, што больш плённа будзе напісаць новую карціну, чым перапісвацца з пагонамі.

Па сёння ні арыгінал, ні копія карціны «Нашы лялькі» не вернуты аўтару. Застаецца спадзявацца, што ў МУС карціна будзе захоўвацца ў спрыяльных умовах, як рэчавы доказ.

Доказ будучай крымінальнай справы аб выкраданні карцін.

Ні ў 2008-м, ні ў 2016-м ніякай крымінальнай справы не было заведзена. Ніхто не звярнуўся ў суд з патрабаваннем пакараць мастака і распаўсюднікаў ягоных твораў за абразу гонару і годнасці. Па факце ж атрымліваецца, што выявы А. Лукашэнкі і ягоных хаўруснікаў знаходзяцца ў зняволенні пад моцнай аховай МУС ці КДБ. Вось гэта і ёсць вялікая сіла мастацтва! І талент ды геній мастака Аляксея Марачкіна.

Чытайце. Падпаліў танк, ствараў БНФ, быў затрыманы на 5 сутак. Невядомыя факты пра Аляксея Марачкіна

Уладзімір Падгол

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031