Знайсці
01.04.2020 / 12:346РусŁacБел

Шэрынг самакатаў расказаў пра дадатковыя функцыі, якія з'явяцца ў новым сезоне

У сакавіку пачаўся новы сезон шэрынгу электрасамакатаў. «Наша Ніва» распытала ў кікшэрынгу «Eleven» пра новаўвядзенні і тое, як кампанія працуе ва ўмовах каранавіруса.

фота Надзеі Бужан

У шэрынгу расказалі, што іх паслугамі цяпер карыстаюцца актыўна, бо самакат цяпер — самы бяспечны транспарт для тых, хто не хоча карыстацца грамадскім транспартам, каб кантактаваць з іншымі падчас паездкі.

«Адзіная наша парада — апрацоўваць рукі пасля паездкі, а лепш — ездзіць у аднаразовых гумовых пальчатках. Мы апрацоўваем ручкі самакатаў, калі ставім іх на зарадку. Зразумела, што не можам рабіць гэта кожны раз, таму рэкамендуем мыць рукі пасля паездкі». 

У кампаніі таксама распавялі, што ўсю каманду распрацоўкі перавялі на аддаленую працу яшчэ ў сярэдзіне сакавіка. 

«Што тычыцца каманды з 15 чалавек, якая абслугоўвае парк самакатаў — яе перавесці на аддаленую працу немагчыма, — расказваюць у шэрынгу. — Каб засцерагчы калегаў, мы закупілі сэптыкі, каб рэгулярна праціраць рукі.

Таксама ж у кампаніі закупілі тэрмометры: мераюць тэмпературу перад зменай і пасля, а людзі, якія зараджаюць самакаты, ездзяць у машынах па адным (у звычайны час ездзілі ўдвух).

У новым сезоне кампанія плануе дазволіць кліентам арандаваць да пяці самакатаў з аднаго тэлефона, увесці рэжым паўзы, бронь двух самакатаў да 15 хвілін і сканаванне аплатнай карты для больш зручнай рэгістрацыі. Летам Eleven плануе павялічыць парк у два разы.

Тым часам шэрынг Kolobike яшчэ не пачаў новы сезон.

КВ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930