Знайсці
31.03.2020 / 11:192РусŁacБел

У Кобрыне «Поршэ Каен» сутыкнуўся з аўтобусам: чалавек загінуў

Здарэнне адбылося 31 сакавіка каля 9:30 у Кобрыне на вул. Калініна. Кіроўца Porsche Cayenne здзейсніў бакавое сутыкненне з аўтобусам «МАЗ», які ад'язджаў з прыпынка, паведамляе прэс-служба МУС.

Ад удару красовер з'ехаў у кювет, знёс агароджу, перакуліўся і ўрэзаўся ў апору лініі электраперадач. Кіроўца загінуў на месцы ДТЗ. Яго асоба высвятляецца.

Кіроўца аўтобуса і тры пасажыры, якія знаходзяцца ў салоне, не пацярпелі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера