30.03.2020 / 19:45
 
«Народны каранцін». Пасажырапаток мінскага метрапалітэна ў сакавіку знізіўся на чвэрць
Мінчукі ў сакавіку радзей карысталіся метро, чым у лютым. Пасажырапаток у сталічнай падземцы скараціўся на 200 тысяч чалавек у параўнанні з мінулым месяцам. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб.
Фота: Надзея Бужан
«У параўнанні з лютым у сакавіку штодзённы пасажырапаток знізіўся амаль на 200 тысяч. Калі ў папярэднім месяцы штодня карысталіся метро каля 800 тысяч чалавек, цяпер гэта колькасць паменшылася прыкладна да 600 тысяч», — пракаментаваў Андрэй Дроб.
Па словах прэс-сакратара, зніжэнне пасажырапатоку ніяк не паўплывае на працу рухомага складу: цягнікі будуць хадзіць у штатным рэжыме. Таму жыхары сталіцы, якія карыстаюцца метро, могуць быць упэўненыя ў якасным аказанні паслуг.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Абнаўляйце інтэр'ер з вясновымі зніжкамі на плітку і сантэхніку да -80%. Глядзіце, што можна купіць па акцыі
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
У мінскай электрычцы прайшла аблава на пенсіянерак з кнігамі беларускіх пісьменнікаў. Затрымалі да 14 чалавек
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
Сілавікі павіншавалі Лукашэнку. У роліку ёсць кадры жніўня 2020-га
 
▸
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера