Знайсці
30.03.2020 / 17:421РусŁacБел

Яшчэ два расійскія рэгіёны вырашылі ўвесці рэжым поўнай самаізаляцыі

Рэжым усеагульнай самаізаляцыі ўводзяць Валагодская і Разанская вобласці, паведамляе РБК.

Распараджэнне губернатара Разанскай вобласці Мікалая Любімава апублікавалі ў газеце «Рязанские ведомости».

Выключэнне зроблена для выпадкаў аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі, язды на працу, дазволеную абласным урадам, паходу ў найбліжэйшую краму, вынасу смецця, выгулу свойскіх жывёл.

Абмежавальныя захады не распаўсюджваюцца на медыкаў, Расспажыўнагляд, паліцыю, МНС і іншых сілавікоў, а таксама на ўладальнікаў спецпропускаў ад урада.

Губернатар абавязаў жыхароў захоўваць дыстанцыю не менш за паўтара метра пры перамяшчэнні на вуліцы і ў транспарце, за выключэннем таксі.

Пра пераход рэгіёну ў рэжым поўнай самаізаляцыі заявіў і губернатар Валагодскай вобласці Алег Куўшыннікаў.

Рэжым поўнай самаізаляцыі ўвялі або ўводзяць:

  • Масква,
  • Маскоўская вобласць,
  • Калінінградская вобласць,
  • Мурманская вобласць,
  • Якуція,
  • Валагодская вобласць,
  • Разанская вобласць.

Абмежаванні на перамяшчэнне ў межах суб'екта ўвялі:

  • Ленінградская вобласць,
  • Чэчэнская Рэспубліка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930