Знайсці
30.03.2020 / 17:0924РусŁacБел

Тэлеканал АНТ прапанаваў сродак ад каранавіруса — соду!

Дзяржаўны тэлеканал АНТ на сваёй старонцы ў інтэрнэце даў рэцэпт, як змагацца з каранавірусам. «Прарыўны» метад параіла расійскі дыетолаг Марыят Мухіна. Яна сцвярджае, што карыснай у змаганні з каранавірусам будзе… сода.

«Спецыяліст па харчаванні патлумачыла, што каранавірус дзейнічае ў сукупнасці з штучна створанай бактэрыяй у ЗША «Сінція», якая была створана пасля маштабнага разліву нафты ў Мексіканскім заліве. Звыклымі метадамі сабраць яе было немагчыма. Бактэрыя з'ядае вугляродныя злучэнні», — гаворыцца ў публікацыі.

Зразумела, што гэта псеўдаметады народнай медыцыны, якія не маюць нічога супольнага з рэальным станам рэчаў. Медыкі з усяго свету пакуль не знайшлі лекаў ад каранавіруса, а на падобных рэцэптах зарабляюць толькі шарлатаны.

Выглядае, што навіна была перадрукаваная з нейкага трэцяраднага расійскага сайта, які штампуе фэйкі.

Прэс-сакратаркі АНТ Ірыны Рамбальскай на працы не было, каб яна магла пракаментаваць гэты інцыдэнт.

Генеральны дырэктар тэлеканала Марат Маркаў спачатку паабяцаў растлумачыць, як на сайце АНТ апынулася фэйкавая навіна, а пасля проста заблакаваў нумар карэспандэнта «НН».

У хуткім часе пасля таго, як навіну расцягнулі тэлеграм-каналы і карыстальнікі сацыяльных сетак, яна знікла з сайта АНТ, але кэш памятае гэты артыкул.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера