Знайсці
30.03.2020 / 15:4626РусŁacБел

У дзіцячым садку на Солтыса ў Мінску нянечка захварэла на каранавірус

Чытачка «Свабоды» расказала рэдакцыі, што ў мінскім дзіцячым садку №566 на каранавірус захварэла нянечка.

«Ёй спачатку паставілі дыягназ грып, а потым яна пачала задыхацца і страціла прытомнасьць. І ёй выклікалі хуткую, адразу праверылі на вірус», — кажа жанчына.

Пра станоўчы аналіз у супрацоўніцы садка, кажа жанчына, стала вядома ўчора.

«Яна была на бальнічным тыдзень ці два. І ў яе толькі цяпер выявілі каранавірус. Групу, у якой яна працавала, закрылі. Яна ляжала ў 3-м шпіталі, потым у інфэкцыёнку перавялі».

Паводле яе, ва ўсіх, хто кантактаваў з хворай, будуць браць мазок на каранавірус.

«Яна да гэтага нікуды ня езьдзіла і ні з кім не кантактавала, хто быў за мяжой. Яна сама сказала. Але хто там скажа дакладна».

Пасьля бальнічнага супрацоўніца садка не кантактавала зь дзецьмі.

Дырэктарка садка адмовілася пацьвярджаць ці абвяргаць інфармацыю пра нянечку і групу, дзе тая працавала.

«Мы працуем у штатным рэжыме, выконваюцца ўсе эпідэміялягічныя мерапрыемствы. Па камэнтар можаце зьвяртацца ў аддзел аховы здароўя Партызанскага раёну».

Інфармацыю пра каранавірус у садку «Свабодзе» пацьвердзіла намесьніца кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёну Людміла Філіповіч.

«Намі прымаюцца ўсе меры бясьпекі», — пракамэнтавала сытуацыю Філіповіч.

Яна таксама паведаміла, што ўся група, дзе працавала хворая, ізаляваная, а таксама і бацькі дзетак. Дакладнай колькасьці ізаляваных Філіповіч не назвала. У групе прыкладна 20 чалавек, але ня ўсе дзеці, паводле яе, апошнім часам хадзілі ў садок.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031