Знайсці
30.03.2020 / 12:158РусŁacБел

У 5-й гімназіі Мінска ў аднаго з супрацоўнікаў — каранавірус. Некаторыя дзеці з бацькамі на самаізаляцыі

У 5-й гімназіі Мінска ў аднаго з супрацоўнікаў выявілі каранавірус. Цяпер некаторыя школьнікі з бацькамі на самаізаляцыі дома, паведамляе Tut.by.

У рэдакцыю TUT.BY прыйшоў ліст ад чытачоў пра тое, што ў 5-й гімназіі Мінска ў аднаго з супрацоўнікаў выявілі каранавірус, у дзяцей, якія з ім кантактавалі, бяруць мазкі. Тых, хто не хоча шпіталізавацца, пакідаюць на самаізаляцыі дома пад наглядам бацькоў.

— Бацькам дзяцей, у якіх выкладаў гэты настаўнік, патэлефанавалі з гімназіі і сказалі, што ўсе павінны сысці на самаізаляцыю. Калі бацькі не гатовыя самаізалявацца разам з дзіцем дома, то школьніка шпіталізуюць на каранцін, — распавялі бацькі вучняў.

Па словах бацькоў, іх дзецям яшчэ на выходных пачалі рабіць мазкі на каранавірус, пры гэтым многія дзеці з настаўнікам апошні час не кантактавалі, бо апошнія адзін-два тыдні не хадзілі ў гімназію.

Бацькі, з якімі кантактаваў TUT.BY, гатовыя сысці на дыстанцыйную працу і адседзець з дзецьмі каранцін дома. З 30 сакавіка па 5 красавіка ў школьнікаў вясновыя канікулы.

Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун пацвердзіла, што ў аднаго з супрацоўнікаў сталічнай 5-й гімназіі тэст на каранавірус аказаўся станоўчым.

— Згодна з загадам Міністэрства аховы здароўя, тыя, хто кантактаваў з хворым на каранавірусную інфекцыю, падлягаюць шпіталізацыі або самаізаляцыі. У сувязі з тым, што дзеці не могуць самаізалявацца самастойна без кантролю з боку дарослых, было прапанавана самаізаляцыю дзяцей праводзіць пад кантролем бацькоў у хатніх умовах, — адзначыла спецыяліст.

Датэлефанавацца ў 5-ю гімназію TUT.BY не ўдалося.

Наталля Беніцэвіч, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930