Знайсці
31.03.2020 / 16:119РусŁacБел

Работнікі санаторыя ў Лепелі: У нас адпачываў расіянін з каранавірусам, але нібыта ўжо вылечыўся

Грамадзянін Расіі са станоўчым тэстам на каранавірус паспеў пабываць у Лепельскім вайсковым санаторыі. Гэтую інфармацыю «Нашай Ніве» пацвердзілі ў арганізацыі.

Фота: turcentr.by

«Ён прыехаў 16 сакавіка, а 20 сакавіка яго паклалі ў бальніцу ў Лепелі. Кажуць, ён адлячыўся ў бальніцы і ўжо з'ехаў, — расказалі ў санаторыі. — Ніхто з нашых больш не заразіўся, але да 8 красавіка ўведзены каранцін».

У Лепельскай цэнтральнай бальніцы не каментуюць гісторыю. 

«Вы такую інфармацыю даведвайцеся ў Лепельскім вайсковым санаторыі, і хай яны каментуюць. Я не магу па тэлефоне казаць, ці праўда гэта альбо не праўда», — адказаў «Нашай Ніве» галоўны доктар Ілля Шандалесаў.

Прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун на працягу двух дзён не адказвае на тэлефанаванні карэспандэнта «Нашай Нівы». Яна прачытвала паведамленні ў мэсэнджары, але не адрэагавала на іх.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930