Знайсці
30.03.2020 / 09:42РусŁacБел

Прэм'ер Расіі заклікаў усе рэгіёны перайсці на рэжым самаізаляцыі

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін заклікаў расійскія рэгіёны ўзяць прыклад Масквы і вобласці і ўвесці ў сябе ўсеагульны рэжым самаізаляцыі.

Па словах палітыка, цяпер асноўная задача ўладаў — гэта працаваць на апярэджанне і максімальна знізіць распаўсюджванне інфекцыі. Ён заклікаў узмацніць тэмп работы па барацьбе з вірусам.

Па звестках на 29 сакавіка, у Маскве налічваецца 1014 заражаных, у цэлым па Расіі іх больш за 1,5 тысячы чалавек. Восем пацыентаў памерлі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера