Знайсці
30.03.2020 / 07:516РусŁacБел

Трамп: Пік смяротнасці ад каранавіруса ў ЗША наступіць праз два тыдні

Дзеянні ўладаў ЗША можна будзе лічыць паспяховымі, калі ахвярамі захворвання, выкліканага каранавірусам, у краіне стануць менш за 200 тыс. чалавек. Такі пункт гледжання амерыканскі лідар Дональд Трамп агучыў у нядзелю на прэс-канферэнцыі ў Белым доме, піша tass.ru.

«Падумайце пра гэту лічбу: 2,2 млн чалавек маглі б загінуць, калі б мы нічога не рабілі», — сказаў ён, адзначыўшы таксама, што, на думку некаторых спецыялістаў, паказчык мог быць яшчэ вышэйшым.

«Калі мы зможам знізіць гэты паказчык да, як мы казалі, 200 тыс. чалавек, то, хоць гэта і жахлівая лічба, <…> гэта будзе азначаць, што мы ўсе разам зрабілі вельмі добрую працу», — перакананы Трамп. 

Раней дырэктар Нацыянальнага інстытута алергічных і інфекцыйных захворванняў ЗША Энтані Фаўчы выказаў меркаванне, што ў краіне ахвярамі каранавіруса могуць стаць ад 100 тыс. да 200 тыс. чалавек. Пры гэтым, паводле яго слоў, заразяцца мільёны людзей.

Трамп паведаміў, што пік смяротнасці ад захворвання, выкліканага каранавірусам, надыдзе ў Злучаных Штатах праз два тыдні.

«Паводле папярэдніх прагнозаў, пік смяротнасці наступіць праз два тыдні, — адзначыў ён. — Горш за ўсё будзе абвясціць перамогу [над вірусам] перш, чым яна сапраўды будзе здабытая». «У сувязі з гэтым неабходна, каб на працягу наступных двух тыдняў, на працягу гэтага перыяду, усе пільна трымаліся рэкамендацый [дактароў]», — падкрэсліў Трамп.

Прэзідэнт ЗША заявіў, што Злучаныя Штаты працягваюць да 30 красавіка дзеянне санітарных абмежаванняў у межах барацьбы з пашырэннем каранавіруса.

У пачатку мінулага тыдня Белы дом пашырыў спіс рэкамендацый, скіраваных на барацьбу з пашырэннем каранавіруса. Жыхарам ЗША параілі па магчымасці працаваць з дому, адмяніць запланаваныя паездкі, пазбягаць паходаў у бары і рэстараны і іншыя месцы збору людзей. Іх дзеянне было разлічана да 30 сакавіка.

У ЗША зафіксаваныя больш за 142 тыс. выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі звыш 2,4 тыс. чалавек.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера