Знайсці
29.03.2020 / 19:538РусŁacБел

Паважаны праваслаўны мітрапаліт: «Тыя, хто кажа, што ў храмах і манастырах немагчыма заразіцца, — ілгуць»

У сваім слове да пскоўскай паствы мітрапаліт Пскоўскі і Порхаўскі Ціхан параўнаў эпідэмію каранавіруса з Другой сусветнай вайной, піша МК.

Мітрапаліт Ціхан нагадаў пра маштабы эпідэміі ў Італіі, дзе 20 лютага гэтага года быў знойдзены першы хворы, а 20 сакавіка гінулі ўжо сотнямі кожны дзень.

Уладыка заклікаў усіх вернікаў па магчымасці заставацца дома і выконваць каранцін.

«Тыя, хто кажуць, што ў храмах і манастырах немагчыма заразіцца, — хлусяць, — падкрэсліў мітрапаліт. — Ведаючы ці не ведаючы, у дасведчанасці або недасведчанасці. Яны грэшнікі, бо падман — гэта грэх».

«Усе мы павінны, як бы нам ні было цяжка, рабіць тое, што нам загадана, — сказаў мітрапаліт Ціхан. — Час цяпер працуе не на нас, а на зло. Мы зараз усё на вайне, мы зараз усе ў шыхту».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930