Знайсці
29.03.2020 / 19:102РусŁacБел

Лідарка апазіцыі ў Польшчы спыніла прэзідэнцкую кампанію і заклікала байкатаваць выбары

Малгажата Кідава-Блоньска, адна з апазіцыйных кандыдатаў на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы, абвясціла пра прыпыненне выбарчай кампаніі. Кандыдатка на пасаду прэзідэнта ад правацэнтрысцкай «Грамадзянскай кааліцыі» заклікала ўсіх польскіх грамадзян не ўдзельнічаць у выбарах 10 мая, паведамляе TVN.

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы павінен адбыцца 10 мая. Апазіцыя неаднаразова патрабавала адкласці гэты тэрмін з-за распаўсюджвання каранавіруса.

Звяртаючыся да сваіх апанентаў, Кідава-Блоньска падкрэсліла, што цяпер самы час выразна і ясна сказаць, што 10 мая прэзідэнцкія выбары не могуць адбыцца.

— Я цалкам прыпыніла сваю кампанію. Я буду займацца толькі тым, што рабіла да гэтага часу, гэта значыць я буду выконваць задачы, якія стаяць перад польскім дэпутатам, — дадала яна.

«Як нацыя, як супольнасць, мы сутыкнуліся з небяспекай, якая з'яўляецца беспрэцэдэнтнай у нашай нядаўняй гісторыі. Жыццё, здароўе і дабрабыт полек і палякаў знаходзяцца пад пагрозай. Сёння ў Польшчы няма іншай задачы, акрамя як змагацца з эпідэміяй і яе наступствамі», — напісала Кідава-Блоньска.

На яе думку, «у гэтай сітуацыі арганізацыя прэзідэнцкіх выбараў была б злачынствам».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930