Знайсці
29.03.2020 / 15:5321РусŁacБел

Незапатрабаванай нафты ў свеце стала так шмат, што яе цяпер няма дзе захоўваць

З-за зніжэння попыту на нафту на фоне каранавіруса ў свеце хутка зусім не застанецца месца, каб захоўваць сыравіну. Пытанне недахопу сховішчаў ператвараецца ў галоўную праблему, піша Bloomberg.

Свет сутыкнуўся з каласальным зніжэннем попыту на нафту, які аказаўся горшым часоў Вялікай дэпрэсіі, нафтавага крызісу 1970-х гадоў і Вялікай рэцэсіі 2008-га. У такіх умовах месца для захоўвання сыравіны не застанецца ўжо праз 2-3 месяцы.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што амаль уся нафтавая інфраструктура, прыдатная для захоўвання вялікай колькасці сыравіны, сканцэнтраваная ўсяго ў некалькі месцах на Зямлі. Аднак доступ да такой інфраструктуры ёсць далёка не ва ўсіх.

Па звестках Bloomberg, на фізічным рынку нафты сыравіна ўжо гандлюецца ніжэй за 10 даляраў за бараль, а на частцы рынкаў трэйдары нават плацяць спажыўцам за тое, каб тыя забралі набытую сыравіну і самі знайшлі месца для захоўвання.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930